У мінулым годзе выяўлена пяць фактаў, калі медыцынскія работнікі пацярпелі ад супрацьпраўных дзеянняў трэціх асоб. Пра гэта распавёў старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Уладзіслаў Галяк.
Дапамога галіновага прафсаюза спатрэбілася двум фельдшарам брыгады хуткай медыцынскай дапамогі аднаго з раённых цэнтраў. Пастукаўшы ў дзверы па выкліку, жанчыны «трапіла пад кулак» мужчыны. Не ўступаючы ў дыялог, ён пачаў абражаць і наносіць цялесныя пашкоджанні. На шчасце, траўмы аказаліся няцяжкімі. Галіновы прафсаюз парэкамендаваў найбольш сур’ёзна пацярпелай адстойваць свае правы ў судзе. Па рашэнні суда, ёй кампенсавалі маральную шкоду. Акрамя таго, жанчыны атрымалі матэрыяльную дапамогу як ад Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя, так і першаснай прафсаюзнай арганізацыі ўстановы.
Таксама галіновы прафсаюз аказаў дапамогу медыцынскай сястры, на якую пацыент напаў з нажом і памочніку лекара, пацярпелай ад нецвярозага пляменніка пацыенткі. Штрафам паплаціўся мужчына, які абразіў фармацэўт-рэцэптара на працоўным месцы.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…