Фота: binkl.by
У пятніцу, 25 студзеня, шэраг навінавых рэсурсаў паведаміў, што ў Беларусі нібыта забароненыя выявы канопляў. Усе яны спасылаліся на адпаведнае сцверджанне Пятра Маркелава, актывіста руху «Легалайз Беларусь». А ён пачуў такую інфармацыю ад «прадстаўнікоў МУС і Мінінфарма» у судзе, на якім імкнуўся аспрэчыць блакіроўку свайго рэсурса, піша «Наша Н**а».
«Прадстаўнікі МУС сказалі, што на выявах [на сайце] прысутнічае лісце канопляў, і што на фота дзеці ідуць каля нашага пікету, і што на фота ёсць я ў майцы з выявай канопляў. І на нашае пытанне — дык, а дзе прапаганда? — адказалі, што наш сайт агулам прапагандысцкі, а канкрэтна прапагандай з’яўляюцца гэтыя выявы на скрыншотах. Прадстаўніца Мінінфарма казала, што любыя выявы наркотыкаў прапагандуюць іх ужыванне, калі там жа ж не ўтрымліваецца папярэджанне аб крымінальнай адказнасці за ўжыванне [юрыдычна ўжыванне ў Беларусі не забаронена — «НН"]», — заявіў Пятро Маркелаў у каментары The Village.
«Наша Н**а» звярнулася ў Міністэрства інфармацыі з просьбай растлумачыць, ці cапраўды выявы канопляў забароненыя, якім актам гэтае пытанне рэгулюецца, калі ён прыняты, ці мае зваротную сілу і якая прадугледжана адказнасць за парушэнне.
Намеснік міністра Павел Лёгкі зняпраўдзіў сцверджанне, што ў Беларусі забароненыя выявы канопляў і пераконвае, што гісторыя адбылася не так, як падае іншы бок.
«Юрыст Міністэрства інфармацыі пасля завяршэння нервовага суда выказала свой асабісты погляд на сітуацыю. Думка была такая: ёсць краіны, дзе выява наркатычных сродкаў або раслін суправаджаецца маркіроўкай узроставага цэнзу. Яна сказала, што і Беларусі, магчыма, варта прыгледзецца да сусветнага досведу і суправаджаць такія выявы ўказаннем на небяспечнасць», — сказаў Лёгкі.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…