Адкрыты набор у Школу медыяпісьменнасці Медыя IQ. Там абяцаюць навучыць ствараць круты кантэнт для блога, стрыміць і здымаць відэа для Youtube і адрозніваць фэйкавую навіну ад сапраўднай.

У Школу запрашаюць тых, хто вучыцца ў старэйшых класах, часта шукае інфармацыю ў інтэрнэце, хоча ведаць, як ствараць фота, відэа, тэксты і іншыя віды кантэнту. Будзе карысна ўсім, хто карыстаецца сацсеткамі, збіраецца паступаць на факультэт журналістыкі (ці на любы іншы), вядзе свой блог, сайт, канал.

Што там будуць рабіць?

  • працаваць з фота, відэа, тэкстамі
  • супрацоўнічаць з мясцовымі СМІ
  • пісаць матэрыялы для медыя
  • ствараць уласныя праекты ў групах
  • весці стрымы
  • слухаць лекцыі вядучых журналістаў
  • хадзіць на экскурсіі ў мясцовыя СМІ і шмат што іншае.

Тэмы

  • fake news і фактчэкінг
  • візуалізацыя інфармацыі
  • фота
  • відэа, стрымы
  • аўдыя, падкасты
  • мультымедыйныя праекты
  • інтэрнет і сацсеткі
  • гендар у медыя
  • кібербулінг і медыягвалт
  • лічбавая бяспека
  • прапаганда і маніпуляцыі
  • аўтарскія правы

Працягласць курса — з 30 студзеня па 30 траўня, заняткі будуць праходзіць па серадах з 17.00. Першы занятак — 30 студзеня 2019. Адрас Школы -вул. Ціміразева, 10/1 — 31 (бізнес-цэнтр «Аўгустоўскі»).

Запісацца на курс можна запоўніўшы электронную анкету па гэтай спасылцы. Дэдлайн падачы заяўкі — 25 студзеня 2019.

Удзел БЯСПЛАТНЫ!

Каардынатар Школы ў Гродне: Іна Максімчык, [email protected], +375 296 358 971

Школа медыяпісьменнасці Media IQ — частка вялікай праграмы па медыяпісьменнасці Media IQ, якую рэалізуе Press Club Belarus у партнёрстве з установай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый» (Гродна) і Тайм-клубам «1387"(Бабруйск) пры спрыянні Міжнароднай некамерцыйнай установы Pact і пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Пытанні можна задаць па тэлефоне +375 33 634 10 41