25-гадовага жыхара Гродна падманула магіляўчанка. Як паведаміла афіцыйная прадстаўнічка Ленінскага РАУС Магілёва Алена Сіманава, малады чалавек замовіў праз інтэрнэт iPhone, але ў пасылцы знайшлася фляга. Ашуканы пакупнік звярнуўся ў міліцыю.
— 22-гадовая магіляўчанка не працуе, раней ужо была судзімая за махлярства і працягвае падманваць даверлівых грамадзян, — адзначыла Алена Сіманава. — Так, яна абяцала набыццё новага мабільнага тэлефона на сайце «Куфар», праўда, за перадаплату ў 250 рублёў. Атрымаўшы грошы, абяцаны тавар высылаць не спяшалася — так у гродзенца і апынулася фляга, якую ён не замаўляў.
Характэрна, што летам дзяўчына трапілася на падобным жа махлярстве — спрабавала «прадаць» мінчанцы туалетную ваду за 100 рублёў.
Вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы.
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…