Прэс-служба гродзенскага клуба абвесціла пра ўзмацненне трэнерскага штаба 59-гадовым беларускім спецыялістам, экс-настаўнікам зборнай Беларусі Георгіем Кандрацьевым. Кантракт разлічаны да канца 2019 года.
Ігар Кавалевіч і Георгій Кандрацьеў ўжо працавалі разам і дабіліся самага гучнага поспеху ў гісторыі беларускага футбола. З лютага 2009 года па жнівень 2012 года Кавалевіч быў асістэнтам Кандрацьева у моладзевай, а пасля Алімпійскай зборнай Беларусі, якая першай на постсавецкай прасторы выйшла на Алімпійскія гульні пасля зборнай СССР, якая грала і якая выйграла залатыя ўзнагароды Сеўла ў 1988 годзе.
Апошнім месцам працы Кандрацьева была бабруйская «Белшына», якую ён пакінуў у кастрычніку 2018 года.
Нагадаем, «Нёман» узначальвае Ігар Кавалевіч, а Кандрацьеў будзе яго памочнікам, уласна як Алег Кірэня і Павел Бацюта.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…