Колькі людзей скарысталі хуткі цягнік Мінск-Гродна


Беларуская чыгунка 24 студзеня падвяла вынікі першага месяца перавозак новым цягніком бізнес-класа Мінск-Гродна. Па звестках перавозчыка за месяц квіткі на новы штодзённы цягнік набылі без малага 9 тысяч чалавек.

Міжрэгіянальны цягнік бізнес-класу пачаў курсаваць 9 снежня мінулага года. Ранішні рэйс выпраўляецца з Гродна ў 06:39, прыбывае ў Мінск, а 10:42. Абратна ў Гродна цягнік выпраўляецца з Мінска ў15:30, прыбывае ў Гродна, а 19:38. Агульны час у дарозе — 4 гадзіны. Прыпынкі ёсць толькі ў Мастах, Лідзе і Маладзечне.

Зараз на лініі Гродна-Мінск курсуе трохвагонны цягнік. Раней БЧ паведамляла, што да лета купіць яшчэ і 6-вагонныя цягнікі. Магчыма, тады на Гродна пусцяць больш умяшчальны састаў. Таксама абмяркоўваецца магчымасць руху паміж Гродна і Мінскам без прыпынкаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025