Распрацоўшчыкі праекта “Хутка” плануюць запусціць у Гродне першы ў Беларусі аўтаматызаваны сэрвіс па арэндзе ровараў, які працуе без станцыі пракату. Яго тэставанне на вуліцах горада можа пачацца ўжо ў сакавіку.
Каманда распрацоўнікаў плануе стварэнне аўтаматызаванага велапраката з магчымасцю пачаць і завяршыць паездку ў розных кропках горада. Гэта дазволіць лягчэй і хутчэй пераадолець адлегласці паміж пунктамі прызначэння, зберагаючы навакольнае асяроддзе і папулярызуючы веласіпедны транспарт.
Адзін з аўтараў праекта гродзенскі праграміст Антон Сямашка. Каманда праекта “Хутка” хоча стварыць мабільнае прыкладанне, разумны веласіпедны замок (ужо распрацаваны) і закупіць парк антывандальных ровараў мінскага завода “Мотавела”.
Гродзенскія ўлады зацікавіліся праектам і гатовыя дапамагчы ў яго рэалізацыі. Для гэтага будуць выкарыстаныя ўжо існуючыя велапаркоўкі ў горадзе. Тэставанне аўтаматызаванага велапраката запланавана на сакавік.



