У сераду 23 студзеня футбалісты «Нёмана» правялі першы таварыскі матч сёлятняга міжсезоння. З лікам 2:1 гродзенцы атрымалі перамогу над брэсцкім «Рухам», які ў гэтым годзе будзе прадстаўляць Першую лігу.
У складзе жоўта-зялёных галамі адзначыліся Максім Яблонскі і Павел Забелін. У гасцей дакладны ўдар на свой рахунак запісаў Максім Чыж. Склады каманд у матчы можна паглядзець тут.
Нагадаем, «Нёман» выйшаў з адпачынку 21 студзеня і на працягу двух дзён праходзіць медагляд.
«Мы толькі два дні трэніруемся, можна сказаць у лёгкім рэжыме, — распавядае галоўны трэнер» Нёмана «Ігар Кавалевіч. — Першы матч міжсезоння прайшоў з самбурам. Усё ж такі людзі паўтара месяца адпачывалі. Але так усё з добрым настроем. Да нас пакуль не даехала чатыры чалавекі, у асноўным замежнікі. Плануем у камандзе пакінуць 22 футбаліста. Актыўна праглядаем моладзь сваю, адкрыта пытанне па Ёванавічу, шукаем гульца на пазіцыю левага абаронцы».
У матчы з «Рухам» прымаў удзел і патэнцыйны пачатковец — абаронца Дзмітрый Барысаў (1995 г. н.), які ў мінулым сезоне абараняў колеры брэсцкага «Дынама».
Свой наступны перадсезонны матч «Нёман» правядзе 25 студзеня таксама ў Гродне і будзе сустракацца з мінскім «Праменем». Пасля гэтага гродзенцы адправяцца на турнір у Жодзіна.
Першыя два збору гродзенскай каманды пройдуць у Гродне на турбазе «Нёман-72». Заключны збор «Нёман» верагодна правядзе ў Турцыі.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…