«Нёман» на сваім лёдзе разграміў «Ліду»

У чарговым матчы чэмпіянату Беларусі гродзенскі «Нёман» на хатнім лёдзе абыграў «Ліду» з лікам 5:0.

«Нёман» — «Ліда» 5:0 (2:0, 1:0, 2:0)

галы:
01:13 1:0 — Смураў (бол.)
11:40 2:0 — Смураў (Бадун, Коршунаў)
25:40 3:0 — Елісеенка (Грышанаў, Маліноўскі)
51:15 4:0 — Сцяпанаў (Елісеенка, Маліноўскі)
59:59 5:0 — Амбражэйчык (Скурыхін, С.Маляўка)

Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў пасля матчу:
— Хацеў бы сказаць, што абедзве каманды спрабавалі хутка гуляць, але такая вялікая колькасць брака перашкаджала і нам таксама, як і калега сказаў - у нас такія ж праблемы. Рэалізацыя ўсіх момантаў, якія стварала каманда, была не на вельмі высокім узроўні. Прыемна, вядома, што галоў было пяць, але хлопцам у распранальні сказаў, што хацелася б добрай гульні не толькі за кошт прабелаў у абароне суперніка, але і за кошт той канструктыўнасці ў гульні, якую мы напрацоўваем на трэніроўках і да якой імкнемся. Сёння гэтага праглядалася не шмат. А ўвогуле, хакей быў добры, атакавалі абедзве каманды, але забілі мы, ды і Макс на варотах добра адыграў сёння — падчышчаў, там, дзе гэта было патрэбна.

Турнірная табліца выглядае наступным чынам:

Свой наступны матч «Нёман» правядзе 24 студзеня і сустрэнецца са зборнай «U-20».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025