У чарговым матчы чэмпіянату Беларусі гродзенскі «Нёман» на хатнім лёдзе абыграў «Ліду» з лікам 5:0.
«Нёман» — «Ліда» 5:0 (2:0, 1:0, 2:0)
галы:
01:13 1:0 — Смураў (бол.)
11:40 2:0 — Смураў (Бадун, Коршунаў)
25:40 3:0 — Елісеенка (Грышанаў, Маліноўскі)
51:15 4:0 — Сцяпанаў (Елісеенка, Маліноўскі)
59:59 5:0 — Амбражэйчык (Скурыхін, С.Маляўка)
Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў пасля матчу:
— Хацеў бы сказаць, што абедзве каманды спрабавалі хутка гуляць, але такая вялікая колькасць брака перашкаджала і нам таксама, як і калега сказаў - у нас такія ж праблемы. Рэалізацыя ўсіх момантаў, якія стварала каманда, была не на вельмі высокім узроўні. Прыемна, вядома, што галоў было пяць, але хлопцам у распранальні сказаў, што хацелася б добрай гульні не толькі за кошт прабелаў у абароне суперніка, але і за кошт той канструктыўнасці ў гульні, якую мы напрацоўваем на трэніроўках і да якой імкнемся. Сёння гэтага праглядалася не шмат. А ўвогуле, хакей быў добры, атакавалі абедзве каманды, але забілі мы, ды і Макс на варотах добра адыграў сёння — падчышчаў, там, дзе гэта было патрэбна.
Турнірная табліца выглядае наступным чынам:
Свой наступны матч «Нёман» правядзе 24 студзеня і сустрэнецца са зборнай «U-20».