Былы галоўны ўрач Гродзенскага клінічнага абласнога шпіталя Святаслаў Савіцкі атрымаў 4 гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму без канфіскацыі маёмасці за незаконнае налічэнне прэмій супрацоўнікам. Прысуд абвясцілі ў судзе Ленінскага раёну Гродна 23 студзеня. Ён яшчэ не ўступіў у сілу і можа быць абскарджаны, піша «Радыё С**бода».
Паводле абвінавачвання, Святаслаў Савіцкі налічыў каля 423 мільёнаў недэнамінаваных рублёў незаконных прэмій.
Былога кіраўніка шпіталя абвінавачвалі таксама ў тым, што ён схаваў сляды выбуху ў шпіталі, ад якога памерлі два слесары-сантэхнікі.
Тады ён адразу не паведаміў пра здарэнне свайму начальству і ў адказныя органы, загадаў вынесці з памяшкання, дзе ішоў рамонт, балон з газам ды іншае абсталяванне, якое стала прычынай выбуху. Адказваць за гэта Савіцкі ня будзе, бо мінуў пяцігадовы тэрмін даўнасці.
Справу расследавалі каля пяці гадоў. Газ на тэрыторыі шпіталя выбухнуў у ліпені 2013 году. Справу завялі ў студзені 2014 году, да суду яна дайшла ў верасьні 2018-га.
Святаславу Савіцкаму 56 гадоў. На пасадзе галоўнага ўрача Гродзенскага абласнога шпіталя працаваў з 2002 году. З лютага 2014 году выкладаў у Гродзенскім медыцынскім універсітэце на кафедры ўнутраных хваробаў. Паходзіць з Ваўкавыскага раёну. Жанаты, мае дарослых дзяцей.
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…