У Гданьску ўкраінцы напалі з нажом на беларуса

У польскім Гданьску беларус трапіў у лякарню з нажавымі раненнямі. Праз падазрэньне ў замаху на забойства затрымалі трох чалавек, піша Радыё С**бода са спасылкай на Radio Gdansk.

Беларус атрымаў тры нажавыя раненні, у прыватнасці жывата, яму зрабілі аперацыю. Падрабязнасці пра стан яго здароўя не вядомыя.

Як паведамілі ў паліцыі Гданьску, затрымалі дзвюх жанчын і аднаго мужчыну, усе грамадзяне Украіны. Заведзеная крымінальная справа па факце замаху на забойства.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, пацярпелы прыйшоў у госці да знаёмага ў адзін з хостэлаў у раёне Ліпцэ. Верагодна, паміж імі адбылася сварка. Пасля нападу паранены сам выйшаў з пакою і паклікаў на дапамогу.

Для допыту асноўнага падазраванага паліцыі давялося ўзяць паўзу, бо пры затрыманні ён быў п’яны.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Колькасць вакансій у Гродне за паўтара года вырасла ўдвая. Больш за палову зараз — працоўных прафесій

У рэспубліканскім банку вакансій у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 20 125 вакансій, з іх 6 908…

20 верасня 2024

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024