Фота з архіву Ігара Гузя
На Валыні (Украіна) ў рамках дэкамунізацыі ў сярэдзіне студзеня знеслі помнік Чапаеву — дакладную копію гродзенскага. У савецкія гады помнік героя Грамадзянскай вайны ў Расіі дастаўся гродзенцам «у нагрузку» ад бетоннага камбіната ва Украіне.
«Васіль Іванавіч хацеў пазбегнуць дэкамунізацыі, схаваўшыся ў палескай глыбінцы на маёй выбарчай акрузе. Быў выяўлены і ліквідаваны» — напісаў у сваім Facebook народны дэпутат Украіны Ігар Гузь. Помнік месціўся ў Любомльскім раёне Валынскай вобласці. Бюст зараз, напэўна, спішуць.
Аўтар скульптуры Чапаеву невядомы. Вядома, што ў савецкі час копіі з Валыні раз’ехаліся па розных кутках Савецкага саюза.
Сам Чапаеў ніколі не быў ні ў Гродне, ні ў Беларусі. Па адной з версій, якую распавядаў краязнаўца Віктар Саяпін, бюст Чапаеву трапіў у Гродна выпадкова: яго перадалі «ў нагрузку» разам з будаўнічымі матэрыяламі з украінскага камбіната.
У 2010 годзе група актывістаў да гродзенскага помніка Чапаеву прымацавала таблічка з імем генерала Станіслава Булак-Балаховіча. Па словах маладых людзей, яны вырашылі перайменаваць бюст, бо героі падобныя тварамі.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…