На фасадзе Гродзенскай абласной філармоніі з’явілася трохмятровая віяланчэль. Яе размясцілі ўвечары 21 студзеня. Побач праходзіць устаноўка Дошкі гонару Гродзенскай вобласці, якую адкрыюць у маі.
Рэканструкцыя філармоніі, якая зацягнулася амаль на сем год, завяршаецца. Работы, распачатыя яшчэ ў 2012-м, не аднойчы прыпыняліся з-за адсутнасці фінансавання. Будаўнікі працягваюць працаваць у дзве змены. Адміністрацыя рыхтуецца да адкрыцця адноўленага аб’екта ўжо лютым, паведамляе тэлерадыёкампанія «Гродна».Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]