Незвычайная снежная жанчынка з’явілася ў Салацці - вёсцы мастакоў пад Гродна. Яе аўтарка — Таццяна Гардашнікава з Мінска. Летам Таццяна была ўдзельніцай жаночага мастацкага пленэра ў гэтай вёсцы. Зімовымі выходнымі 13−14 студзеня яна ўзгадала лета і карыстаючыся адлігай, зляпіла снежную… ну, дакладна, не бабу, а жанчыну ў стылі «ню».

Снежная жанчынка "ню" з'явілася ў вёсцы мастакоў пад Гродна

«Я яе зляпіла, з таго, што было, — жартуе Таццяна. — Якраз 14 студзеня снег быў прыдатным да лепкі. Для мяне не праблема правесці дзень за такім заняткам. Калі аказваюся недзе за горадам, то, канечне, проста так не сяджу. Тым больш, што ўсё радзей удаецца вырвацца на прыроду».

Снежная жанчынка "ню" з'явілася ў вёсцы мастакоў пад Гродна

Сябры-мастакі паміж жартамі шкадуюць, што такі твор мастацтва растане без сляда. «Гарадскія ўлады абавязаны размясціць у вас замову на ўпрыгожванне вуліц! Так, дорага, але ж гэта твор мастацтва», — пішуць у каментарах да допіса Таццяны ў сацыяльных сетках.


Брэнд Гродна: агратрэш і запрашэнне ў турму. Гродзенцы абмеркавалі, якім (не) мае быць імідж горада


Да слова, падобная аголеная жанчына насамрэч упрыгожвае адну з цэнтральных плошчаў Ерэвана.

Снежная жанчынка "ню" з'явілася ў вёсцы мастакоў пад Гродна
Фота: Іскандэр Аліуў
А як вы мяркуеце, ці можа такая скульптура стаць альтэрнатывай драўлянаму турысту і пластыкавым інсталяцыям у Гродне?


Сметніца-джэнтльмен, баяністка і драўляны турыст. Гродзенскія жахі, у якія можна апрануцца на Хэлоўін


Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]