Пры сартаванні ў смецці знайшлі баявую гранату (абноўлена)

У смецці, дастаўленым на завод па ўтылізацыі і механічным сартаванні адкідаў, выявілі прадмет, падобны да гранаты, паведаміў дырэктар прадпрыемства Вячаслаў Андрэеўскі. Спецыялісты высветлілі, што гэта не вучэбная граната, але небяспекі яна не нясе.

Небяспечную знаходку выявілі на лініі сартавання адкідаў. Разам з гранатай знойдзены быў і магазін ад аўтамата Калашнікава.

Для разбіральніцтва на месца прыбыла следча-аператыўная група, у склад якой увайшлі міліцыянеры Гродзенскага РАУС. Спецыялісты высветлілі, што ў прыладзе не было выбухоўніка. Праваахоўнікі праводзяць праверку, каб даведацца, хто мог выкінуць гранату

Гэта не першы такі факт: летась, напрыклад, сярод смецця на заводзе выявілі і навучальную міну, і муляж гранаты, піша БелТа.

Вячаслаў Андрэеўскі расказаў, што ў дзень на завод па ўтылізацыі і механічным сартаванні адкідаў дастаўляюць па 220−250 т смецця. Сярод адкідаў трапляюцца незвычайныя рэчы і прадметы, нават дакументы. На сайце прадпрыемства адкрыты раздел са знаходкамі. Сярод іх, напрыклад, 20 пашпартоў, страхавыя пасведчанні з Беларусі і Расіі, пасведчанні кіроўцы, вайсковыя білеты, працоўныя кніжкі ды іншае.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025