«Нёман» на выездзе разграміў маладзёжную зборную

Хакеісты гродзенскага «Нёмана» ў чацвер 17 студзеня ў Мінску без праблем разабраліся са зборнай «U-20» — 7:1. Лепшымі ў складзе гродзенцаў сталі Кіслы і Савінаў, якія закінулі па дзве шайбы суперніку.

«U-20» — «Нёман» 1:7 (1:2, 0:3, 0:2)

галы:
07:03 0:1 — Рэмезаў (Кіслы)
10:33 1:1 — Салаўёў (Чубукоў, Карэлаў)
13:56 1:2 — Варывончык (Смураў)
24:17 1:3 — Кіслы (Елісеенка, — бол.)
32:18 1:4 — Елісеенка (Дзярлюк, Варывончык)
34:54 1:5 — Кіслы (Ляўша, Пятроў)
52:00 1:6 — Савінаў (Амброжейчик, Бадун)
55:17 1:7 — Савінаў (Пятроў, Амбражэйчык)

Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў пасля матчу:

— Спадабалася стаўленне нашых хлопцаў да матчу. Усё, пра што іх прасілі ў апошні час, было выканана. Вядома, няма мяжы дасканаласці - без памылак і брака дзесьці ўсё роўна не абышлося. Але ўвогуле каманда згуляла дысцыплінавана — гэта радуе. Не стаў бы нават вылучаць нейкае канкрэтнае звяно — усё імкнуліся выконваць ўстаноўку.

У турнірнай табліцы без зменаў. «Нёман» працягвае ісці на другім радку і мае 85 ачкоў. На першым жа ідзе «Юнацтва» са 100 баламі ў актыве, на трэцім «Шахцёр» — 81.

Свой наступны матч «Нёман» правядзе ў Гродне 22 студзеня і будзе прымаць «Ліду».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024