На мытні затрымалі кнігі Бенуа і Вермана пачатку мінулага стагоддзя

Спробу незаконна вывезці кнігі па мастацтве і жывапісе, якія уяўляюць культурную каштоўнасць, спыніла гарадзенская мытня. Кнігі былі ў багажніку аўтамабіля, на якім грамадзянін Казахстана ехаў праз пункт пропуску «Каменны Лог» у Літву.

Кіроўца выбраў для праходжання мытнага кантролю «зялёны» калідор і пацвердзіў, што не мае тавараў, што падлягаюць да абавязковага дэкларавання. Аднак пры аглядзе ў кардонавай каробцы, ў багажніку, мытнікі выявілі сем кніг па мастацтве і жывапісу пачатку XX стагоддзя, паведамляе гродзенская мытня.

Аўтар трохтамовіка «Гісторыя мастацтва ўсіх часоў і народаў» — нямецкі мастацтвазнаўца Карл Верман, чатыры тамы «Гісторыі жывапісу ўсіх часоў і народаў» належаць пяру рускага мастака і гісторыка Аляксандра Бенуа.

Паводле высновы эксперта Мытнай лабараторыі працы на мастацтве і жывапісе выдадзены ў Санкт-Пецярбургу ў 1903, 1913−1916 гг. і з’яўляюцца культурнай каштоўнасцю. Агульны кошт рарытэтаў складае парадку сямі тыс. долараў ЗША.

Незаконна перамешчаныя культурныя каштоўнасці канфіскавалі, па факце недэкларавання тавару распачалі адміністрацыйны працэс.

[irp posts="95 120″ name="Па дазвол у Мінск: вывезці твор мастацтва з бязвізавага Гродна стала складаней"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне робяць сувенірную карту для турыстаў. Толькі на рускай мове

"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…

23 лістапада 2024

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024