Рэспубліканская грамадская арганізацыя «Беларускі камітэт ІКАМОС» абвяшчае конкурс праектаў у галіне работы з гісторыка-культурнай спадчынай, якія адбыліся ў Беларусі за апошнія пяць гадоў (2014−2018 гг.).
«Тэма, што непакоіць мяне не першы год — гэта стан абмеркавання праблем нашай спадчыны. Усё кепска, усё гарыць, а хочам як у міфічнай Еўропе. Дык вось, мне здаецца, у нас ужо ёсць чым ганарыцца. Выдатныя пректы, новыя ідэі, карацей — развіццё! Мы проста не заўважаем гэтага», — кажа Сцяпан Стурэйка, старшыня праўлення ГА «Беларускі камітэт ІКАМОС», каардынатар конкурсу «Спадчына ў дзеянні».
Конкурс, прысвечаны выяўленню вартых рэалізаваных праектаў у абшары працы са спадчынай. Намінацый — аж 5. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца як творчыя калектывы, так і індывідуальныя аўтары.
«Конкурсам „Спадчына ў дзеянні“ мы хочам паказаць, што Беларусі ёсць чам ганарыцца ў галіне працы са спадчынай. У нас адбываецца шмат выдатных падзей, як у рэстаўрацыі, гэтак ў творчай і грамадскай сферах. Да таго ж, важна паказаць, што грамадскасць сама здольная выяўляць і ацэньваць такія дасягненні», — распавядае Стурэйка.
Палажэнне конкурсу «Спадчына ў дзеянні»і форма заяўкі, а таксама склад журы размешчаны на сайце Беларускага камітэта ІКАМОС belarus.icomos.org. Пазней там з’явяцца кароткія апісанні праектаў, пададзеных на разгляд журы.
Старт прыёма заявак — 15 студзеня, 2019, апошні дзень падачы — 15 сакавіка, 2019.
Заяўкі на ўдзел у конкурсе трэба дасылаць на электронную пошту: konkurs.icomos@gmail.com або на адрас 220 092, Мінск, вул. Траецкая набярэжная, 6.
Хто можа ўдзельнічаць?
Адным словам, тыя, хто рэалізаваў праекты ў справе гісторыка-культурнай спадчыны ў перыяд з 2014 да 2018 года (за апошнія пяць гадоў):
«Спадчына ў дзеянні»: 5 намінацый, у якіх прымаюцца заяўкі на конкурс:
Пераможцы будуць абвешчаныя ў кожнай намінацыі
Пераможцы атрымаюць сімвалічны прыз, а таксама магчымасць падрабязна прадставіць вынікі сваёй працы пад час мерапрыемстваў арганізаваных Беларускім камітэтам ІКАМОС. Таксама пераможцаў чакаюць узнагароды ад галоўнага партнёра конкурса — кампаніі «Remmers».
«Важна, што пераможцы і праекты з кароткага спісу Конкурса „Спадчына ў дзеянні“атрымаюць вядомасць і грамадскую вартасць. Мы спадзяемся, што конкурс падвысіць прэстыж людзей і структур, якія cпрычыніліся да гэтых дасягнення. Усе працы, вылучаныя журы для кароткага спіса, будуць апублікаваныя ў спецыяльным буклеце Конкурса», — кажа Сцяпан Стурэйка.
Журы конкурса
Усяго ў журы конкурса ўваходзяць больш за 30 чалавек — рэстаўратары, праекціроўшчыкі, даследчыкі спадчыны і грамадскія дзеячы. Сярод журы — рэстаўратары Фёдар Сарока, Ігар Раханскі, Уладзімір Ракіцкі, Юрый Маліноўскі, Нэлі Дарашкевіч; гісторыкі Алег Дзярновіч, Сяргей Харэўскі, Аляксей Братачкін; культурныя менеджары і грамадскія дзеячы Таццяна Бембель, Дзмітрый Сурскі, Аксана Багданава, Андрэй Езерын і шматлікія іншыя.
«Мы паспрабавалі аб’яднаць людзей розных поглядаў і пакаленняў, але ўсе яны — дзеючыя прафесіяналы, ад якіх можна чакаць экспертызы найвышэйшага ўзроўню», — кажа Сцяпан Стурэйка пра журы.
Круглыя сталы
У падтрымку конкурса адбудуцца тэматычныя мерапрыемствы. «У лютым і сакавіку мы плануем правесці тры дыскусіі ў фармаце круглага стала. Тэмай стане вызначэнне крытэраў якасці рэстаўрацыйных і культурных праектаў, звязаных са спадчынай. Сярод галоўных выступоўцаў - чальцы журы конкурса», — кажа Алiна Дзеравянка, удзельніца аргкамітэту. Першы Круглы стол адбудзецца 2 лютага ў Мінску.
Узнагароджанне і ўрачыстая цырымонія «Спадчына ў дзеянні» адбудуцца ў Мінску 18 красавіка, у Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцінаў.
Кантактныя асобы конкурса: Сцяпан Стурэйка, каардынатар конкурсу «Спадчына ў дзеянні», https://www.facebook.com/stsiapan.stureika, e-mail: konkurs.icomos@gmail.com; Аліна Дзеравянка, сябра Аргкамiтэту конкурса, тэл. +375 295 544 017
Конкурс праводзіцца рэспубліканскай грамадскай арганізацыяй «Беларускі камітэт Міжнароднай Рады па Помніках і Мясцінах» (ІКАМОС). Беларускі камітэт ІКАМОС быў утвораны ў 2002 г. У яго склад уваходзяць гісторыкі, архітэктары, рэстаўратары, грамадскія актывісты. Больш інфармацыі пра арганізацыю гл. тут http://belarus.icomos.org/.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…