Куды трапляюць елкі пасля Новага года? Елі рэкамендуюць выкідваць у спецыяльна адведзенае месца ў двары. Наўпрост адтуль камунальнікі адправяць дрэвы на сметнік, паведамляе АНТ.
Але раней трэба ацаніць і іншыя магчымасці дрэва. Напрыклад, аддаць на перапрацоўку ў дранку ці выкарыстоўваць як паліва для печкі. Але рабіць гэта трэба самастойна: лясныя гаспадаркі, на жаль, ссечаныя елкі не прымаюць.
Яшчэ ў мінулым годзе быў альтэрнатыўны спосаб пазбавіцца ад елкі - мабыць, самы высакародны. Елкі прымаў сталічны заапарк. Дрэвы, якія не даядалі гадаванцы, ішлі ў кацельні заасадоў. Праўда, такая практыка апынулася нядоўгай. У Гродзенскім заапарку ёлку могуць прыняць у якасці падсцілкі. А вялікія елкі з плошчаў, школ і дамоў культуры трапляюць у кацельні гарадской жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
А вось на ёлачных базарах утылізаваць сёлета няма чаго. Разлічваюць з дакладнасцю да аднаго і «лішніх» дрэў не застаецца. У любым выпадку, разважаючы над тым, куды падзець навагодняе дрэва, галоўнае не практыкавацца ў яго кіданні з балкона.
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…