Пяцітыдневы адпачынак канадскай сям'і Патанс у 2013 годзе ператварыўся ў пяцігадовы тур па розных краінах. За пяць гадоў сям’я наведала 98 краін, у тым ліку і Беларусь. Улетку 2018 года канадцы пазнаёмілася з Гродна і знялі пра яго відэа.
Горад для сям'і Патансаў стаў нечаканым адкрыццём. Скарыстаўшыся бязвізавым рэжымам канадцы бесперашкодна з Польшчы заехалі ў Гродна, але ў начным горадзе з’явіліся першыя цяжкасці - прапала бронь апартаментаў, а мясцовыя не ведалі англійскай. Дапамагчы турыстам узяліся пакістанскія студэнты медыцынскага ўніверсітэта.
У відэа Патансы распавядаюць пра архітэктуру і помнікі Гродна, пра тое, што можна паглядзець і купіць у гэтым горадзе. У Гродне сям’я спрабуе беларускі зефір і параўноўвае горад з Міланам.
«Мы — Тайлер і Шанталь Патанс і тры нашыя выдатныя дачкі Джулія, Анжаліка і Хлоя. У 2013 годзе мы адправіліся ў пяцітыднёвы адпачынак у Еўропу і нам так спадабалася, што мы вырашылі працягнуць падарожжа. Мы вярнуліся ў Паўночную Амерыку, адкуль мы родам, але толькі каб сабраць рэчы і вярнуцца ў Еўропу. Наш бізнес дазваляе нам працаваць з дома, таму, калі ў нас ёсць камп’ютар і падлучэнне да інтэрнэту, мы можам выконваць працу з любога месца. Прыехаўшы з краіны, якая дазваляе хатняе навучанне для дзяцей, мы бласлаўлёныя тым, што вядзем лад жыцця, пра які марым, з нашымі трыма дзяўчынкамі, не адцягваючы ўвагу ні на якую школьную працу.
Мы вырашылі падзяліцца сваім вопытам з усім светам і стварылі сайт, каб пісаць пра нашыя прыгоды. Мы спадзяемся, што зможам дапамагчы людзям парадамі і рэкамендацыямі па вандроўках, ідэямі пра тое, куды ісці далей, ці проста паклічам вас адправіцца ў падарожжа разам з сям’ёй!"
У Еўропе Патансы наведалі ўсе краіны. Беларусь і Ісландыя сталі апошнімі ў Старым свеце для канадцаў. Цяпер сям’я падарожнічае па Цэнтральнай Амерыцы.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…