Гродзенская вобласць – адзіная з рэгіёнаў краіны, дзе пакуль яшчэ няма асобнага анкалагічнага цэнтра. У Гродне рэканструюць комплекс будынкаў УАЗ «Гарадская клінічная бальніца №3 г. Гродна» пад анкадыспансер, піша “Гродзенская праўда”. Праект рэканструкцыі распрацаваны ў інстытуце “Гроднаграмадзянпраект”, разбіты на пяць чэргаў будаўніцтва. 

– Мы ўлічылі вопыт падобнага цэнтра ў Бараўлянах пад Мінскам, паколькі ў ходзе рэканструкцыі існуючага бальнічнага комплексу спатрэбіцца будаўніцтва яшчэ шасці лячэбных карпусоў, аперацыйнага корпуса на сем аперацыйных, аддзялення радыенукліднай дыягностыкі, а таксама пансіяната знаходжання пацыентаў на 59 месцаў, – распавядае начальнік праектнай майстэрні № 2 Уладзімір Клыбік.- Праект рэканструкцыі прадугледжвае стварэнне стацыянарных аддзяленняў на 312 ложкаў.

Цяпер праект праходзіць экспертызу ў Мінску і ўжо ў гэтым годзе ён пачне рэалізоўвацца.

Сёння лячэнне анка-захворванняў праводзіцца на базе абласной клінічнай бальніцы, таму анкахворыя не могуць прайсці поўны аб’ём дыягнастычных і лабараторных даследаванняў, а таксама неабходных працэдур лячэння.

Будаўніцтва анкалагічнага дыспансера пачнецца ў Гродне ў гэтым годзе