У нядзелю ў цябе «Pad nosam» раздача 101 бясплатнага супу

Гродзенская кавярня «Pad nosam» разам з Hrodna.life праводзіць акцыю. У нядзелю, 13 студзеня, з 9:00 да 13:00 наведвальнікі кавярні па адрасе Леніна, 14 атрымаюць порцыю пітнога супу бясплатна. Кошт супу без акцыі 4,5 рубля.

Кавярня «Pad nosam» адкрылася ў першых днях новага года. Фішкі ўстановы — пітныя супы, крафтавае піва, сапраўдная кава амерыкана з кропельнай машыны. Для веганаў гатуюць капучына і латэ на аўсяным малацэ.

На выбар 6 відаў супаў, тры з мясам і тры без:

  • боршч з курыцай;
  • шчы са шпінатам і курыцай;
  • азіяцкі з курыцай;
  • з нутам;
  • грыбны;
  • гарбузовы.

Каб атрымаць суп бясплатна, падпішыцеся на Instagram-акаўнты @pad_nosam і @hrodna.life. У кавярні падчас замовы пакажыце на экране смартфона, што вы падпісаныя на гэтыя акаўнты.

За 0,00 рублёў атрымаеце суп у посудзе кавярні пры наяўнасці свабодных месцаў. Калі хочаце ўзяць з сабой ці не жадаеце чакаць, пакуль вызваляцца месцы, заплаціце 1 р. за аднаразовы посуд.

«Да правядзення акцыі мы павялічылі колькасць месцаў, каб больш гродзенцаў паспрабавалі нашы пітныя супы, — распавядае Андрэй, заснавальнік кавярні. — Пра нас напісалі ўжо шмат станоўчых водгукаў, але мы хочам, каб вы прыйшлі і пераканаліся самі!»

Неўзабаве «Pad nosam» пашырыць меню кухні. Будуць падаваць закускі. У меню ўжо дадалі крафіны (мафін + круасан) і біртвейн (глінтвейн на крафтавым піве).

Акцыя пройдзе ў кавярні па адрасе Леніна, 14 з 9:00 да 13:00. Колькасць акцыйных супаў абмежавана. Наведвальнікі, якія набываюць што-небудзь, акрамя бясплатнага супу, абслугоўваюцца па-за чаргой.

Падзяліцца
Меткі: ежа

Апошнія запісы

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024