У Пышках пачалі заліваць каток. Пакатацца там можна будзе ў суботу

Раніцай у пятніцу, 11 студзеня, на танцпляцоўцы ў лесапарку прыступілі да залівання яшчэ аднаго лёду, на якім змогуць бясплатна катацца гараджане, піша «Вячэрні Гродна».

Работнікі «Гродназелянбуда» пачысцілі пляцоўку і насыпалі снежныя борцікі, «Водаканал» падключыў ваду, а затым пачалося заліванне лёду. Каля двух гадзін спатрэбілася, каб завяршыць першы этап залівання. Як толькі лёд падмерзне, пачнуць заліваць другі пласт, а заўтра раніцай трэці - пласт лёду.

Па словах начальніка аддзела спорту гарвыканкама Яўгенія Ародзь, адкрыць каток для гараджан плануецца ў суботу каля апоўдні.

Акрамя гэтага, каткі і лядовыя пляцоўкі заліты на базах сярэдніх навучальных устаноў горада, каб там маглі адпачываць школьнікі і жыхары мікрараёнаў. Усяго па горадзе заліта больш за 30 такіх пляцовак.

У пятніцу ў 15 гадзін пачаў працу каток у парку Жылібера.

Тым часам, ФАЦ «Алімпія» рыхтуе хакейныя каробкі на БЛК і Даватара. У суботу пункт пракату на БЛК будзе працаваць з 16 да 21 гадзіны. Тут для наведвальнікаў падрыхтавалі каля 40 пар канькоў, кошт пракату складзе 3 рубля за гадзіну. На Даватара ў першай палове суботы будуць праходзіць мерапрыемствы для школьнікаў, а затым на лёд пусцяць ўсіх жадаючых.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025