У Гродне добра ходзяць на беларускамоўныя стужкі, але «Адзін дома» вы ўсё адно не пабачыце

11−13 студзеня ў сталічных кінатэатрах пакажуць знакамітую камедыю «Адзін дома» ў беларускай агучцы. Гэты фільм завершыць «Калядны кінамарафон» ад кампаніі «Кінаконг». Чаму паказы абыходзяць Гродна, і ці зменіцца сітуацыя, расказаў Hrodna.life кіраўнік кампаніі Андрэй Кім.

Кінажыццё ў Гродне на досыць добрым узроўні: акрамя прэм’ер папулярных фільмаў можна схадзіць і на паказы кінаклуба «Ракурс», і на фестывальнае кіно. Бракуе толькі фільмаў на беларускай мове. У 2017−2018 годзе некалькі такіх паказаў адбылося, але «Калядны кінамарафон» ад сталічнага праекта «Беларускія ўікэнды» Гродна абышоў. Як і большасць іншых перакладзеных фільмаў і анімацыі. У Мінску гэты праект квітнее не першы год, яго рэалізавала кампанія перакладаў і агучкі фільмаў на беларускую «Кінаконг» пры падтрымцы Velcom.

Кіраўнік кампаніі «Кінаконг» Андрэй Кім

Ці будуць паказы ў Гродне?

«На некаторыя фільмы вельмі дарагая ліцэнзія, і паказы ў рэгіёнах не акупаюцца», — тлумачыць Андрэй Кім. Калі гаворка ідзе пра сусветную класіку кіно, то «Кінаконг» набывае ліцэнзію на адзін паказ, то бок за кожны паказ у кінатэатры трэба плаціць асобна. У Мінску на прагляд прыходзіць блізу 500 чалавек, у рэгіёнах, канешне, менш.

«Калі знойдзецца спонсар, які дапаможа — пакажам». Запас перакладзеных на нашу мову і якасна агучаных фільмаў ужо немалы. Андрэй кажа, што напрацягу ўсяго часу існавання праекта якасць агучкі расце і ўзровень, якога яны дасягнулі цяпер, непараўнальны з пачаткам.

Так выглядае студыя знутры
«Магчыма, у 2019 годзе фінансавая сітуацыя зменіцца, і мы ўключым у паказы хаця бы Гродна, бо там заўсёды добра ходзяць», — абяцае Андрэй. «Пакуль у рэгіёнах робім 1−2 паказы на год». Абласны кінавідэапракат да гэтай ініцыятывы таксама заўжды ставіўся прыхільна.

Яшчэ адна складанасць з паказамі ў рэгіёнах — адсутнасць пастаяннага каардынатара на месцах, які б мог дамаўляцца з кіназаламі і весці рэкламную кампанію для кожнага паказу. Над рашэннем гэтай праблемы ў Гродне «Кінаконг» ужо працуе.

Падзяліцца
Меткі: кіно

Апошнія запісы

Колькасць вакансій у Гродне за паўтара года вырасла ўдвая. Больш за палову зараз — працоўных прафесій

У рэспубліканскім банку вакансій у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 20 125 вакансій, з іх 6 908…

20 верасня 2024

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024