Футбольны «Нёман» выйдзе з адпачынку 21 студзеня

Збор футбалістаў гродзенскага «Нёмана» запланаваны на 21 студзеня. Ужо вядомыя і першыя супернікі жоўта-зялёных у міжсезонні.

Не паспеюць гродзенцы выйсці з адпачынку і прайсці медкамісію, як 23 студзеня ў Гродна прыедзе брэсцкі «Рух» для першага спарынгу міжсезоння. Матч пройдзе ў футбольным манежы.

Традыцыйна ў канцы студзеня «Нёман» адправіцца ў Жодзіна і прыме ўдзел у зімовым турніры «Белазавец». У гэтых спаборніцтвах гродзенцы згуляюць у трэці раз. У турніры прыме ўдзел чатыры каманды: «Тарпеда-БелАЗ», «Іслач», «Даўгаўпілс» (Латвія) і «Нёман».

Верагодней за ўсё, уся перадсезонная падрыхтоўка ў каманды Ігара Кавалевiча пройдзе ў Гродне, як і ў мінулым годзе. Для падрыхтоўкі футбалістаў да сезону тут створаны амаль усе ўмовы.

Што да складу «Нёмана», то за перыяд адпачынку ёсць некалькі страт. Па заканчэнні мінулага сезону стан гродзенцаў пакінуў Глеб Рассадкін і Мікалай Януш, у футбалістаў скончылася арэнда. Яўген Савасцьянаў і Аляксандр Анюкевіч перайшлі ў «Слуцк». А ў Леаніда Ковеля і Міхайла Йаванавіча скончыліся кантракты.

Ёсць і першае набыццё — былы паўабаронца ФК «Мінск» 24-гадовы Алег Еўдакімаў 4 студзеня падпісаў кантракт з «Нёманам», які разлічаны да канца года.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025