Увечары 9 студзеня незвычайны касцюмаваны перфоманс зладзілі ў цэнтры Гродна госці з Расіі і Украіны. Кампанія з васьмі турыстаў у чорных касцюмах і з самаробнымі ліхтарыкамі прайшлася па вуліцах горада і фатаграфаваліся з гродзенцамі.
«Не, мы не калядуем — мы асвячаем ваш горад. — распавядае адна з турыстак Алена Ціханава. — У нас такі незвычайны перфоманс. Мы падарожнічаем і прыехалі ў Гродна на святы. Тут добра і калі мы былі першы раз увосень, то пазнаёміліся з мясцовымі творчымі людзьмі. Гэтым разам прыехалі і наведалі вёску мастакоў Салацце, там атрымалі майстар-клас ад мастака Алеся Сурава. Натхніліся, а пасля вырашылі падзяліцца сваёй радасцю з гараджанамі і выйшлі на перфоманс у такіх цікавых касцюмах і з ліхтарыкамі».
Касцюмы і самаробныя ліхтарыкі турысты зрабілі падчас майстар класа ад Алеся Сурава. Госці з Расіі і Украіны прыехалі ў Гродна на пяць дзён.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…