16 студзеня, а 19:00 сучасныя гродзенцы пачуюць пра 16 гісторый гродзенцаў-старажылаў - якім быў іх, даўні Гродна, якога мы ўжо не пабачым. Вядомы многім журналіст-раварыст Руслан Кулевіч выдаў кнігу, складзеную з успамінаў жыхароў горада, чыё дзяцінства і маладосць прайшлі ў 1930−40-я. Прэзентацыя кнігі, сустрэча з аўтарам і героямі адбудзецца ў «Цэнтры гарадскога жыцця» (Кірава, 3). Там жа можна будзе набыць кнігу.
Гэтае пакаленне — апошнія сведкі горада, які змяніўся назаўсёды. У кнізе змешчаныя 16 гісторый-успамінаў і больш за 30 старых фотаздымкаў з прыватных архіваў гродзенцаў. На іх можна пабачыць даўнія краявіды, старую моду, гарадскую штодзённасць падчас некалькіх акупацый Гродна рознымі ўладамі.
[irp posts="100 518″ name="Падарунак да Новага году: выйшла з друку кніга Руслана Кулевіча, першыя асобнікі атрымалі героі"]
Больш за год журналіст Hrodna.life Руслан Кулевіч збіраў успаміны пажылых гродзенцаў, чыё дзяцінства і маладосць прайшлі ў міжваенны перыяд і ў час Другой сусветнай вайны. З гэтых размоў паўстаў цыкл артыкулаў, а цяпер і папяровае выданне. Усе запісы размоў прайшлі рэдактуру, каб выявіць самае цікавае і ў даступнай форме, зразумелай нават не для спецыялістаў, паказаць вобразы даўняга Гродна.
Гэта кніга — адна з апошніх спробаў захаваць успаміны пра горад даваенных часоў і гадоў акупацыі. Герояў, якія маглі б пра тыя падзеі расказаць, робіцца ўсё менш. Не выключана, што ўжо праз год-два такую ж кнігу напісаць не атрымаецца.
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…