З другога студзеня польскі ўрад скасаваў візы на закупы для грамадзян Беларусі. Рашэнне з абурэннем успрынялі палітыкі апазіцыйнай польскаму ўраду Грамадзянскай Платформы, піша «Радыё Рацыя».Пасол у Польскі Сойм Роберт Тышкевіч лічыць, што скасаванне гэтага віду візаў адмоўна адаб’ецца на Падляшскай эканоміцы ды памежнай супрацы:
— Мы вельмі занепакоены пабудовай такой жалезнай заслоны паміж Польшчай і Беларуссю. Заслоны, якая робіць немагчымым свабоднае перамяшчэнне тавараў і людзей, мажлівасць свабоднага гандлю паміж грамадзянамі Беларусі і грамадзянамі Польшчы.
Наступствамі рашэння польскага ўраду ды ўладаў Беларусі наконт змяншэння колькасці тавараў, якія можна правезці праз мяжу, занепакоеныя і ўлады Беластока.
Намеснік прэзідэнта Беластока Збігнеў Нікітаровіч абураецца: «Амаль мільярд злотых пакідалі тут грамадзяне Беларусі штогод. Беларускі бок увёў новыя ліміты, якія датычацца магчымасці правозіць праз мяжу закупы, зробленыя ў Польшчы грамадзянамі Беларусі: у тры разы меншы кошт і ў два разы меншая вага».
Збігнеў Нікітаровіч нагадвае, што ад пачатку 90-х гадоў гандаль з усходам быў для Беластока важным падмуркам для развіцця. Ён лічыць, што гэтыя два фактары — скасаванне віз на закупы і змяншэнне лімітаў да правозу тавараў праз мяжу — пагражаюць сур’ёзным крызісам памежнага гандлёвага турызму ва Усходняй Польшчы.
Пасол Роберт Тышкевіч звярнуўся да міністра замежных спраў Яцэка Чапутовіча з запытам, што спрычынілася да скасавання візаў на закупы, а таксама як міністр ацэньвае эканамічныя наступствы такога рашэння. Па сённяшні дзень міністэрства такой інфармацыі не прадставіла.
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…