Крама, што знаходзіцца “каля танка” спыніла працу 8 студзеня. Апошнія гады там была прадуктовая крама “Дабраном”.
Што будзе на месцы крамы, пакуль не вядома. Адзінае, што вядома дакладна: “Дабранома” тут больш не будзе. Прадаўцы ўжо пачалі збіраць тавары з паліц. Вядуцца працы па дэінсталяцыі рэкламы.
Іншыя арандатары, акрамя кропкі з таварамі для жывёл, таксама з’ехалі. Заатавары будуць працаваць да 16 студзеня. Дагавор арэнды ім не працягнулі.
Што будзе ў гэтым памяшканні, былыя арандатары таксама не ведаюць. Мяркуюць, што тут адкрыюць чарговы “Еўраопт” ці “Бруснічку”.






