У Беларусі 2018-ты стаў чацвёртым у спісе самых цёплых з 1945 года. Якім будзе 2019-ты?

У Беларусі 2018-ты стаў чацвёртым у спісе самых цёплых з 1945 года, паведаміла БЕЛТА начальнік сектара метадычнага забеспячэння гідраметэаралагічных прагнозаў службы метадычнага забеспячэння гідраметэаралагічных назіранняў, вывучэння клімату і фонду дадзеных Белгідрамета Наталля Клявец.

Сярэдняя тэмпература паветра ў мінулым годзе была на 1,2 градуса вышэй за норму. 2018 год пачаўся з цёплага студзеня, люты быў халадней — тэмпература апускалася да мінус 30,4. Вясна выдалася цяплей за норму, анамальна гарачым быў май.

Дарэчы, гэты ж месяц стаў і самым сухім у годзе. Ліпень, студзень і снежня былі у 2018 годзе з найбольшай колькасцю ападкаў. Высокія тэмпературы трымаліся дастаткова доўга, дзякуючы чаму кліматычнае лета працягвалася фактычна чатыры месяцы.

Па словах Наталлі Клявец, у апошнія гады ў Беларусі прыкметны трэнд на павелічэнне сярэднегадавой тэмпературы. Пакуль гэта складана прагназаваць, але сіноптыкі мяркуюць, што 2019 год таксама можа быць дастаткова цёплым.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025