Сучасны гандлёвы аб’ект з харчовым супермаркетам, крамай прамысловых тавараў, аптэкай і кафэ пабудуюць у бліжэйшыя гады ў мікрараёне Паўднёвы-3. Участак паблізу вуліцы Напалеона Орды прадалі на аўкцыёне ў аўторак, 8 студзеня, піша «Вячэрні Гродна».
Участак плошчай 37 сотак сышоў з малатка за больш чым 95 тыс. рублёў, на гандаль зарэгістраваўся адзін удзельнік. Па ўмовах будучы гандлёвы аб’ект павінен змяшчаць як крамы з харчовымі, так і нехарчовымі таварамі. Таксама ў ім могуць размясціцца кафэ або закусачная і адміністрацыйныя памяшканні.
— Там адкрыюцца «Белмаркет», кропкі з прамысловай групай тавараў, аптэка. Падумваем і над адкрыццём крамы тавараў з Еўропы сэканд-хэнд. Тэрміны пакуль назваць цяжка, але пастараемся ўсё зрабіць якасна і хутка, — распавёў гродзенскі бізнэсмэн, які набыў ўчастак.
Па ўмовах аўкцыёну ўладальнікі ўчастка павінны распрацаваць праект не пазней, чым праз 2 гады з моманту куплі.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…