Фатаграфіі з поні, што бегалі па цэнтры Гродна, бачылі ў сацыяльных сетках многія, але чые жывёлы — ніхто не мог сказаць. Да вечара поні з’явіліся ўжо на прывязі на плошчы Леніна разам з гаспадарамі. Тыя распавялі, як так атрымалася, што жывёлы паспелі самастойна пабегаць па вуліцах Гродна і здзівіць гараджан.
Аказваецца, поні Гоша і Ліна прыехалі ў Гродна з Віцебска і ўжо трэці тыдзень катаюць на плошчы Леніна гараджан. Жывуць жывёлы ў хляве недалёка ад цэнтра горада. Увечары ў аўторак 8 студзеня поні нечакана выбілі ў хляве дзверы і пайшлі шпацыраваць па горадзе.
«Прыйшлі да адрыны, а дзверы адчыненыя, — распавядае працаўнік пракату поні. — Спалохаліся і пайшлі па слядах шукаць жывёл. Колькі мы сюды ездзім — упершыню такі выпадак. Беглі за імі і ў людзей пыталі. Злавілі толькі на Ажэшкі, ля моста. Прымусілі яны нас пабегаць.
Вядома, хваляваліся, бо яны маглі і машыны пабіць і людзей спалохаць. Але ўсё абышлося. А так поні нашыя прыязныя».
Работнікі пракату распавялі, што жывёл не каралі. Завялі да адрыны, напаілі, накармілі і адправіліся працаваць.
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…