Ад вечара 6 студзеня ў гандлёвым цэнтры “OldCity” ў тэставым рэжыме пачала працаваць новая піцэрыя “Піца Тэмпо”. Гэта 20-ы юбілейны рэстаран для ўсёй сеткі і першы для нашага горада. Першая піцэрыя пад гэтай маркай адкрылася ў Мінску ў 2002 годзе.
У рэстаране больш за 28 відаў піцы чатырох памераў: 21, 26, 31 і 45 см. Цэны на маленькія піцы пачынаюцца ад 4,2 руб. Самая вялікая піца – 45 см – важыць каля кілаграма.
Таксама ў рэстаране можна замовіць супы, пасту і іншыя стравы. Яшчэ тут ёсць круасаны – адміністрацыя называе іх фішкай установы.


Піцэрыя разлічана на 96 месцаў.
Час працы з 10:00 да 23:00.
У другой палове студзеня ў “Піца Тэмпа” пачне працаваць дастаўка.
Раней на гэтым месцы ўжо была піцэрыя “Pizza&Coffee”, але ў мінулым годзе яна зачынілася. Яшчэ раней тут працавала кавярня “Kioto”.


