Больш за 600 пачак кантрабандных цыгарэт выяўленыя літоўскімі памежнікамі ў тайніку, абсталяваным у беларускім Fiat Stilo. Беларусу пагражае буйны штраф і канфіскацыя аўтамабіля. Пра гэта abw.by паведамляе Дзяржаўная памежная служба Літвы.
У нядзелю ў Варэнскім раёне ў вёсцы Канявеле, што на мяжы з Беларуссю, памежнікі спынілі легкавы аўтамабіль Fiat Stilo на беларускіх нумарах.
33-гадовы беларус, які вёў машыну, падаў дакументы. Яго паводзіны і пункт прызначэння здаліся памежнікам падазронымі, таму яны вырашылі праверыць машыну больш старанна і знайшлі тайнік з 655 пачкамі цыгарэт NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі.
Пачата адміністрацыйная справа. Беларусу пагражае штраф у памеры ад 2000 да 5000 еўра. Справа будзе разгледжана судом. Пасля апытання мужчыну адпусцілі, а Fiat Stilo і цыгарэты засталіся ў памежнікаў.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…