Пачаўся суд над дырэктарам камбіната школьнага харчавання Ленінскага раёна, якую вінавацяць у атрыманні хабараў і крадзяжах шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. Папярэдняе паседжанне прайшло ў судзе Ленінскага раёна ў пятніцу, 4 студзеня, піша «Вячэрні Гродна».
Па матэрыялах крымінальнай справы, абвінавачаная з лютага 2015 года па чэрвень 2018 года атрымоўвала ў якасці хабару грошы і матэрыяльныя каштоўнасці. Наўзамен абяцала не кантраляваць вытворчы працэс, парадак рэалізацыі і ўліку прадукцыі, не прымаць меры па ліквідацыі розных парушэнняў у школах Ленінскага раёна, а таксама не прыцягваць вінаватых у гэтых парушэннях да адказнасці. За бяздзейнасць з боку кіраўніка загадчыкі вытворчасцей кожны месяц перадавалі ёй ад 50 да 150 рублёў.
Таксама з лютага 2016 года па май 2018 года, яна, злоўжываючы службовымі паўнамоцтвамі, давала ўказанні афармляць матэрыяльную дапамогу падначаленым работнікам, частку якой пакідала сабе. У выніку такім чынам яна незаконна атрымала больш за 11 000 рублёў.
Кіраўніка затрымалі 4 чэрвеня з доказамі злачынства на працоўным месцы пры атрыманні хабараў у памеры каля 500 рублёў. Яна знаходзіцца пад вартай. На маёмасць накладзены арышт. Дырэктара КШХ абвінавачваюць у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 і 2 арт. 430, ч. 3 арт. 210 КК Рэспублікі Беларусь. Ёй пагражае тэрмін да 10 гадоў пазбаўлення волі. Сваю віну падчас следства прызнала і супрацоўнічала са следствам. Увесь даход, атрыманы злачынным шляхам, яна пакрые.
Па справе праходзяць 25 сведак. Судовыя паседжанні прызначаныя ў студзені і лютым, паведаміў суддзя суда Ленінскага раёна Руслан Гурын.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…