Гродзенскія ўлады працягнуць практыку будаўніцтва жылых комплексаў па прынцыпе блакаванай забудовы, як гэта ўжо было зроблена ў катэджным пасёлку Ласосна, піша «Вячэрні Гродна».
У гэтым годзе на аўкцыён будуць выстаўленыя зямельныя ўчасткі, на якіх будучы забудоўшчык зможа спраектаваць і пабудаваць малаэтажны жылы комплекс з тыпавых блакіраваных дамоў. Яны размесцяцца ў мікрараёнах Баранавічы-9 і Зарыца-1, распавялі ў Гродзенскім гарвыканкаме.
Нагадаем, такія кварталы з блакіраваных пабудоў ўжо існуюць у пасёлку Ласосна-4. Пару гадоў таму ААТ «Гроднажылбуд» выкупіў зямлю былога ваеннага палігона на аўкцыёне. Асабнякі будаваліся па новай каркасна-панэльнай тэхналогіі: сцены і перакрыцці вырабляліся ў зборачным цэху. На ўчасткі прама з завода прывозілі ужо гатовыя дамакамплекты — уцепленыя панэлі з прарэзанымі дзвярнымі і аконнымі праёмамі. Затым ўсе элементы «канструктара» збіралі на падмурках пры дапамозе аўтакрана.
Блакаваная забудова — тып малапавярховай жылой забудовы, пры якім размешчаныя ў шэраг аднатыпныя жылыя дамы блакуюцца адзін з адным бакавымі сценамі. Кожны з такіх дамоў мае асобны ўваход, невялікі кветнік і гараж.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…