За час учорашняга снегападу ў Гродне на дарогі было высыпана каля 320 тон пяскасалянай сумесі, выдаткавана каля 28 тон галіту. У першую чаргу ўвага надавалася пад’ездам да бальніцаў, дзіцячых садоў, школаў і іншых сацыяльных аб’ектаў, а таксама маршрутаў следавання гарадскіх аўтобусаў, паведамляе «Гродна Плюс».
— Прыступілі да працы 37 адзінак тэхнікі. Першачарговай задачай з’яўляецца забеспячэнне руху грамадскага транспарту. Для звесткі, прадпрыемства абслугоўвае 507 вуліц, што складае 912 кіламетраў, — кажа Яўген Чуйкоў, намеснік дырэктара прадпрыемства «Спецаўташаспадарка».
Сёння ў Гродне ў суправаджэнні супрацоўнікаў ДАІ працуе тры калоны камунальнай тэхнікі, 150 прыбіральшчыкаў тэрыторыі наводзяць парадак на прыпынках грамадскага транспарту і пешаходных пераходах.
Затораў ўдалося пазбегнуць. Расчысціць вуліцы можна было б і лепей, кажуць кіроўцы спецтэхнікі, але працы перашкаджалі машыны, бяздумна кінутыя на гарадскіх вуліцах. Гарадскія службы звяртаюцца да гродзенцаў і просяць не заставацца ў баку і праявіць ініцыятыву па ўборцы ад снегу сваіх двароў, а гэтак жа не пакідаць аўтамабілі на ноч ўздоўж галоўных гарадскіх магістраляў. Акрамя таго, нагадаем, што заканадаўча рашэннем Гродзенскага гарвыканкама ад 30 лістапада 2017 за ўладальнікамі аўтамабіляў у Гродне замацаваная самастойная прыборка месцаў для стаянкі аўтатранспарту.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…