У Новы год прынята браць самае лепшае і дарагое з мінулага. Для каманды Hrodna.life - гэта гродзенскія гісторыі і ўспаміны яго жыхароў. У 2018 мы падрыхтавалі і выдалі кнігу ўспамінаў гродзенцаў. Таму ў настольным календары 2019 года выкарысталі здымкі, якімі падзяліліся героі ўспамінаў.
Здымкам сімвала 2019 года, свінні, з намі падзялілася фатографка Наталля Дораш. Напэўна, гэта самая вядомая свіння ў гісторыі нашага горада. Пра тое, як з’явіўся здымак, Наталля распавяла Hrodna.life.
«Справа была ў 1973 годзе, шпацыравала па вуліцы Савецкай. Раптам з боку вуліцы 8 Сакавіка (цяпер Вялікай Траецкай) выбегла на дарогу свіння. Я не разгубілася і стала яе фатаграфаваць.
Чалавек у доўгім паліто на супрацьлеглым баку тратуара заўважыў мае дзеянні, хуценька да мяне падбег і ўчэпіста схапіў мяне за локаць. Ён стаў склікаць мінакоў і патрабаваў выклікаць міліцыю, таму што я ачарняю савецкую рэчаіснасць — фатаграфую на цэнтральнай вуліцы горада свінню. Стаў збірацца натоўп… Але свіння пабегла ў бок Савецкай плошчы і ўсе рынуліся яе лавіць, грамадзянін пакінуў мой локаць і таксама пабег за свіннёй. Я ж пабегла ў процілеглы бок і мне ўдалося схавацца ад пільных грамадзян», — узгадвае Наталля Дораш.
Да слова, таго самага пільнага грамадзяніна плёнка фатографкі таксама захавала для гісторыі.
А надрукаваны насценны каляндар са знакамітым сімвалам года выглядае вось так:
Для каманды Hrodna.life здымак Наталлі Дораш вельмі сімвалічны. Зусім не таму, што «ачарняе» нейкую там рэчаіснасць. Свіння можа быць проста свіннёй, то бок — адным з фактаў у гісторыі горада. Але мы ўпэўнены, што з такімі ўважлівымі чытачамі ад нас ў новым годзе не схаваецца ніводная свіння і мы не прапусцім ніводнай важнай навіны. Разам мы зможам і далей расказваць пра ўсе цікавосткі і неверагодныя гісторыі, што будуць адбывацца ў Гродне.
Календары ад Hrodna.life атрымаюць нашы леташнія падпісчыкі і чытачы. Таксама мы падарым іх тым, хто аформіць падпіску на 2019 год. Падпіска адкрыецца ў бліжэйшы час. Частку накладу разыграем сярод сяброў нашых суполак у сацыяльных сетках.
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…