Каля Каложы калядную батлейку ўпрыгожылі жывыя авечкі і казляняты

Каля найстарэйшага храма Гродна напярэдадні праваслаўнага Раства з’явілася батлейка з сапраўднымі авечкамі і казлянятамі. Такім чынам настаяцель Каложы хоча паказаць умовы, у якіх нарадзіўся Хрыстос.

«На жаль, мы сёння забываемся сэнс Раства, праз навагоднюю мітусню і розныя святочныя распродажы, — распавядае настаяцель Каложы Аляксандр Балоннікаў. — Я б вельмі хацеў, каб усе, хто наведае ў бліжэйшы час Каложскую царкву і ўбачыць гэту батлейку, яшчэ раз паспрабаваў прадставіць, у якіх насамрэч умовах нарадзіўся Хрыстос. Гэта было сена, побач былі жывыя істоты, якія сваім цяплом сагравалі дзіцяці. Гэта ведаць і бачыць вельмі важна, і самае галоўнае напярэдадні каляднага свята».

Для пражывання жывых сімвалаў свята ў Каложы збудавалі загон і прывезлі сена. Да 14 студзеня ўсе жадаючыя могуць убачыць святочную батлейку.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024