Каля найстарэйшага храма Гродна напярэдадні праваслаўнага Раства з’явілася батлейка з сапраўднымі авечкамі і казлянятамі. Такім чынам настаяцель Каложы хоча паказаць умовы, у якіх нарадзіўся Хрыстос.
«На жаль, мы сёння забываемся сэнс Раства, праз навагоднюю мітусню і розныя святочныя распродажы, — распавядае настаяцель Каложы Аляксандр Балоннікаў. — Я б вельмі хацеў, каб усе, хто наведае ў бліжэйшы час Каложскую царкву і ўбачыць гэту батлейку, яшчэ раз паспрабаваў прадставіць, у якіх насамрэч умовах нарадзіўся Хрыстос. Гэта было сена, побач былі жывыя істоты, якія сваім цяплом сагравалі дзіцяці. Гэта ведаць і бачыць вельмі важна, і самае галоўнае напярэдадні каляднага свята».
Для пражывання жывых сімвалаў свята ў Каложы збудавалі загон і прывезлі сена. Да 14 студзеня ўсе жадаючыя могуць убачыць святочную батлейку.