Учора ўвечар, 3 студзеня, гродзенец 1985 года нараджэння паспрабаваў праехацца на падножцы і трапіў пад цягнік. Гэта здарылася ў раёне чыгуначнага вакзала, дзе грузавы састаў чакаў сігнала для адпраўлення.
Атрымаўшы сігнал адпраўляцца, цягнік павольна зрушыўся, але тым часам мужчына заскочыў на падножку аднаго з вагонаў. Пацярпелы не ўтрымаўся і зваліўся пад кола. Яму часткова адрэзала галёнку, мужчына шпіталяваны ў рэанімацыю, піша «Гродзенская праўда».
— Транспартнай міліцыяй супольна з чыгункай прымаюцца разнастайныя меры, каб гарантаваць бяспеку людзей на аб’ектах транспарта, — кажа Валер Саковіч, першы намеснік начальніка Гарадзенскага АУСТ.
За самавольны праезд на падножцы грузавога цягніка прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Такія дзеянні цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 0,6 да 3 базавых велічынь.
Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…
Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…
Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…
Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…
Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…
На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…