З 1 студзеня плацельшчыкі адзінага падатку змогуць самі абіраць рэжым ападаткавання, піша «Вячэрні Гродна».
Ёсць тры варыянты: па-ранейшаму плаціць адзіны падатак, перайсці на спрошчаную сістэму падаткаабкладання ці плаціць па агульнай сістэме выплаты падаходнага падатку. Выключэнне — ІП, якія гандлююць ў раздроб пэўнымі таварамі. Яны змогуць абіраць рэжым ападаткавання, калі ў справаздачны перыяд не быў выплачаны адзіны падатак.
Зменіцца механізм разліку ставак адзінага падатку. Стаўка будзе адной, але будзе адрознівацца па населеных пунктах. Пры гэтым мясцовыя Рады дэпутатаў змогуць толькі зніжаць стаўкі адзінага падатку, але не больш, чым удвая. Павялічваць забаронена.
Плануецца, што тыя, хто займаецца аквагрымам і пакаваннем тавараў, таксама будуць плаціць адзіны падатак.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…