Прыватная фірма плануе пабудаваць у парку Жылібера кола агляду. Міністэрства культуры ўжо узгадніла гэты праект. Інфармацыю пацвердзілі Hrodna.life ва Упраўленні архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама.

Падрабязнасцей ва ўпраўленні паведаміць не маглі: маўляў, гэта прыватная ініцыятыва, таму тэрмінаў назваць не могуць. «У парку Жылібера ёсць тэрыторыя, прызначаная для ўсталёўкі атракцыёнаў. Атрымаецца ці не — казаць рана», — сказалі ў гарвыканкаме.

Крыніца Hrodna.life блізкая інвестара паведаміла, што ўсталёўка атракцыёна плануецца ўжо на гэтую вясну.

Раней гарадскія ўлады прапанавалі адкрыць кола агляду ў Каложскім парку. У савецкія гады такі атракцыён там ужо існаваў.

У парку Жылібера можа з’явіцца кола агляду. Раней яго хацелі паставіць у Каложскім

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]