28 снежня 86-гадовай гродзенцы на гарадскі тэлефон патэлефанаваў невядомы, прадставіўся сынам, а таксама распавёў, што трапіў у непрыемную сітуацыю і яму патрэбныя грошы. Жанчына выслухала гісторыю «сына», а затым той перадаў трубку супрацоўніку праваахоўных органаў. «Прадстаўнік закона» распавёў, што дадзены інцыдэнт можна ўладзіць за 6000 $, аднак пенсіянерка паведаміла, што ў яе няма такіх грошай.
Чалавек на іншым канцы провада сказаў рэквізіты банка, куды неабходна перавесці грошы, а таксама нумар тэлефона, па якім трэба патэлефанаваць пасля грашовага пераводу. Нумар зарэгістраваны на тэрыторыі Літвы. Спалоханая пенсіянерка адправілася ў банк, перавяла 3000 $ на ўказаны рахунак.
Аказалася, што сын знаходзіцца ў Беларусі і ні ў якія непрыемныя сітуацыі ён не трапляў. Пенсіянерка стала ахвярай махляроў. Пасля таго, як падман быў раскрыты, жанчына звярнулася ў праваахоўныя органы.
У такіх выпадках УУС Гродзенскага аблвыканкама рэкамендуе патэлефанаваць сваім знаёмым і сваякам, каб даведацца дакладную інфармацыю. У такіх выпадках ашуканцы выбіраюць састарэлых людзей, бо іх прасцей ўвесці ў зман. Таму папярэдзьце сваіх пажылых сваякоў аб тым, як паводзіць сябе, калі паступіць падобны званок.
Па дадзеным факце ўзбуджаная крымінальная справа па ч.3 арт. 209 КК РБ — «Махлярства». Супрацоўнікі міліцыі праводзяць аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, накіраваныя на ўсталяванне асобы падазраванага.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…