Навіны

На Новы год сышоў з жыцця ўладальнік фэнтэзі-хутара Літоўка пад Навагрудкам. Магчыма, гэта самагубства

Як стала вядома «Нашай Н**е», трагедыя здарылася 1 студзеня ў яго навагрудскай кватэры. Новы год Сяргей Коваль, вядомы пад мянушкай «Француз», святкаваў адзін.

Аператыўная група міліцыі выехала на месца здарэння пад вечар.

У сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» час ягонага апошняга заходу пазначаны як 11.49.

Што менавіта адбылося ў дзень Новага года, пакажа следства і экспертыза.

Прадпрымальнік Сяргей Коваль ператварыў Літоўку ў фантасмагарычнае месца. Там былі расстаўленыя вычварныя скульптуры, а інтэр'еры будынку былі нібы перанесеныя з фільма містычных жахаў. Мінулай восенню Коваль абвясціў пра закрыццё сядзібы. Прычыны такога кроку былі да канца не ясныя.


Фантастычны хутар Літоўка пад Навагрудкам закрыўся праз скаргі мясцовых. Гаспадар: Я не буду ваяваць


«Я атрымліваю шматлікія скаргі ад людзей, — тлумачыў ён „Нашай Н**е“. — Людзі розныя — меркаванні розныя. Я іх не асуджаю. Гэта іх погляд. Але і змагацца няма сіл. Мяне абвінавачвалі ў сатанізме, у дрэнным уплыве на моладзь, і на тое, што на возеры з-за гасцей сядзібы пастаянныя п’янкі. Калі ўжо ваяваць, то за. Я супраць не ваюю. Цяпер на вароты павесіў замок. Не ведаю, што буду рабіць далей».

Незадоўга да таго, як гэта стала вядома, быў арыштаваны Дзмітрый Бондар, сябар Коваля — эксцэнтрычны самаабвешчаны святар, які абвясціў сябе «біскупам свету». Ягоная «рэзідэнцыя» месцілася ў Літоўцы. Прайшла інфармацыя, што Бондара вінавацілі ў заражэнні чалавека СНІДам.


За што затрымалі эпатажнага «святара» ў Навагрудку? І пры чым тут закрытая фэнтазі-сядзіба?


«Як бы ні было і што б не пісалі, гэты чалавек зрабіў шмат для Наваградка, — напісаў карыстальнік сацсетак пад нікам Якаў Фаміч. — Як мінімум, цэлае пакаленне вырасла ў яго шмотках. Пабудаваў шыкоўны будынак у Літоўцы і акультурыў тое балота, якое, ужо праз пару гадоў зарасло б. У кожнага хапае ў шафе дзярма, але ніхто не шануе, калі чалавек робіць добрае, — выключная рыса саўкоў, — піша Якаў Фаміч і дадае. — Зямля пухам яму, хоць асабіста і не знаёмыя».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025