1 студзеня каля 3-й гадзіны ночы ля пасёлка Азёры Гродзенскай вобласці вылецеў на поле і перакуліўся «Нісан Серэна», паведамляе n*.by са спасылкай на прэс-службу Следчага камітэта. За рулём ехаў 32-гадовы кіроўца — як высветлілася, п’яны.
Мужчына вёз дзяўчат. 14-гадовая памерла на месцы, а дзве 16-гадовыя дзяўчыны трапілі ў бальніцу.
Упраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці завяло крымінальную справу па факце парушэння правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіруе транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека (ч. 4 арт. 317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).
Кіроўца затрыманы.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…