Пачынаць новы год з забегу цвярозасці - адна з гродзенскіх традыцый. Сёлета 1 студзеня на сцежку здароўя ў Пышках выйшлі 400 гродзенцаў. Гэта амаль ўдвая больш, чым летась і ў 4 разы больш, чым 2 гады таму.
Фішкі навагодняга старта засоўваюцца нязменнымі: «Бяжым весела, радуемся жыццю, вітаем новы год у добрай кампаніі,» — распавяла Наталля Кавальчук з каманды арганізатараў.
Навінкаю старта стала падтрымка «Молочного мира». Сёлета ўдзельнікаў забега частавалі не толькі гарачым чаем, але і малаком з мёдам.
Пакуль удзельнікі забега праводзілі размінку, арганізатары ўжо рыхтаваліся сустракаць іх на фінішы і ўзнагароджваць медалямі.
Павел Стахейка збіраўся ўручыць медалі не менш, як сотні ўдзельнікаў. «Трэніраваліся ўжо на мінулях спаборніцтвах, каб хутка ўсё паспяваць.» Паміж сабой арганізатары рабілі прагнозы на пераможцаў. Павел Стахейка заўзеў за ўдзельнікаў клуба Run4Fun, а Наталля Кавальчук — за аблспорт.
У выніку, яе прагноз спраўдзіўся. Першым да фініша прыйшоў Генадзь Верхаводкін.
«Для мяне спорт — гэта прафесія і любімая справа. Добра, калі атрымліваецца так сумяшчаць. Летась таксама ўдзельнічаў у забегу. Падабаецца атмасфера, падабаецца, што людзі радасныя і вясёлыя. Гэта добры прыклад для ўсіх — пасля свята выйсці на прабежку, а не сядзець цэлы дзень пры стале.»
Пачаў год з прабега цвярозасці і Аляксандр Вярсоцкі, кіраўнік аддзела ідэалогіі аблвыканкаму. «Удзельнічаю ужо трэці раз. Гэта добрая альтэрнатыва канапе і салатам». На фінішы Аляксандра сустракала жонка, Наталля. Па іх словах, здаровы лад жыцця ў сям'і - норма круглы год. Тройчы на тыдзень Аляксандр і Наталля займаюцца ў спартовай залі і дзяцей таксама далучаюць да фізкультуры.
«Калі бегчы ў добрай кампаніі, нават дождж не сапсуе настрой» — запэўнівае удзельнік прабегу Павел Шафрановіч. Надпіс на футболцы яго сябра, Юрыя Уткіна, сведчыць, што ён рыбак. Для гэтага віду спорту бег таксама важны, кажа Юрый. «Хто першым да лепшага месца дабяжыць, той больш наловіць, таму трэба трэніравацца.»
Дзяўчаты з Run4Fun, Ірына Рудзенок, Таццяна, Грэгары і Інга Кечко расказалі, што іх рыхтавала да прабегу ўдзельніца Алімпійскіх гульняў Вольга Дубоўская. «Гэта яна з намі за кампанію павольна бегла. Магла б усіх абагнаць!» «Падтрымлівала іх, падбадзёрвала на дыстанцыі," — падцвярджае Вольга.
Бежчы з аматарамі не менш цікава, чым з прафесіяналамі, падцвярджае і пераможца забегу Генадзь Верхаводкін. «З кожным годам іх усё больш і яны паказваюць добрыя вынікі. Калі сістэмна трэніравацца, то кожны зможа ўдзельнічаць у такіх забегах».
Рэдакцыю «Hrodna.life» ў забегу прадстаўлялі Руслан Кулевіч і Таццянай Каліневіч. Кажуць, «вырашылі пачаць год з карыснай ініцыятывы.»
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…