Цяпер у новым мікрараёне Гродна тры вуліцы назавуць у гонар выбітных гродзенцаў. Першапачатковыя прапановы тапанімічнай камісіі Савет у свой час адхіліў, новыя ж варыянты адобраны адзінагалосна з улікам праведзенага грамадскага абмеркавання, піша «Гродзенская праўда».
— У сувязі з тым, што ў нас пачаў актыўна забудоўвацца новы вялікі мікрараён Грандзічы, разлічаны на дзясяткі тысяч жыхароў, паўстала неабходнасць вызначыцца вуліцамі і з іх назвамі, — паведаміў старшыня Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў Барыс Фёдараў. — Мы прыслухаліся да меркавання шматлікіх гараджан, і ў гэтым мікрараёне з’явяцца вуліцы імя двойчы алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Курловіча, імя вядомага краязнаўцы Віктара Саяпін, а таксама вуліца імя заслужанага будаўніка Рэспублікі Беларусь Віктара Глухава.
У Грандзічах да новага года ўжо збудаваны чатыры 9−10-павярховых дома серыі ККД, мантуецца яшчэ адзін.
Аляксандр Курловіч, ён жа — «беларускі Геркулес», як называлі двухразовага алімпійскага чэмпіёна па цяжкай атлетыцы, настаўніка і трэнера, ганаровага грамадзяніна горада Гродна. Ураджэнец Гродна, ён у 1987 годзе ў штуршку змог падняць рэкордную вагу — 260 кілаграмаў. А на Алімпійскіх гульнях у Сеуле ў 1988-м і на наступных — праз чатыры гады — у Іспаніі выступаў у суперцяжкай вагавой катэгорыі і безапеляцыйна стаў чэмпіёнам.
Курловіч скончыў выступы ў 35 гадоў у рангу двухразовага алімпійскага чэмпіёна, чатырохразовага чэмпіёна свету, пераможца кубка свету, двухразовага чэмпіёна Еўропы. Але са спорту не сышоў, стаў арбітрам міжнароднай катэгорыі. Аляксандр Мікалаевіч доўгі час быў членам выканкама Нацыянальнага алімпійскага камітэта, працаваў дырэктарам Прадстаўніцтва НАК Беларусі ў Гродзенскай вобласці. Быў членам выканкамаў Еўрапейскай і Міжнароднай федэрацый цяжкай атлетыкі. Аляксандр Курловіч пайшоў з жыцця на 57-м годзе 6 красавіка 2018 года.
Імя Віктара Саяпін добра вядома ўсім, хто захапляецца гісторыяй горада Гродна. Сам ён, гродзенец у чацвёртым пакаленні, бязмерна любіў наш горад і прысвяціў яму больш за тры дзесяткі кніг, а публікацый у газетах і часопісах проста не злічыць.
Скончыўшы ВНУ як выкладчык матэматыкі, фізікі і астраноміі, ён сем гадоў адпрацаваў у радыёлабараторыі цяперашняга ГрДУ імя Янкі Купалы, потым восем гадоў - на заводзе «Радыёпрыбор» у цэху зборкі радыёапаратуры. Шмат гадоў, як і яго бацька і дзед, аддаў мытнай службе. Яе гісторыі прысвяціў першыя свае кнігі. А потым быў цэлы шэраг выданняў пра Гродна, дзе ён апісаў гісторыю горада апошніх гадоў, гісторыю кожнага дома і будынка, лёс многіх людзей, звязаных з гэтым месцам. І нават пасля яго смерці (Віктара Саяпін ня стала 2 лютага 2017 году), гэтыя выданні застаюцца сапраўднай скарбніцай унікальнай інфармацыі пра горад над Нёманам. У 2016 годзе імя Віктара Саяпін было занесена ў Кнігу славы Гродна.
Яшчэ шмат гадоў гродзенцы будуць уваходзіць у будынкі і жыць у дамах, збудаваных Віктарам Глухавым — заслужаным будаўніком Рэспублікі Беларусь, які з 1983 па 2006 гады узначальваў «Гроднажылбуд».
У 2002 годзе яму было прысвоена званне «Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь». У 2015-м імя Віктара Глухава занесена ў Кнігу славы Гродна. Гэты горад стаў для яго, ураджэнца Кемераўскай вобласці, другой радзімай. І менавіта ён ствараў Гродна: за час яго працы было ўзведзена больш за 3,5 мільёна квадратных метраў жылля ў горадзе і вобласці. Сярод значных праектаў - мястэчкі для вайскоўцаў у Варонежы і Росі. А 171-кватэрны жылы дом у мікрараёне Фолюш у свой час быў прызнаны адным з лепшых у СНД, а на міжнароднай выставе ў Балгарыі ён увайшоў у пералік аб’ектаў, якія вызначаюць дасягненні сусветнай архітэктуры.
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…