З 29 снежня ў цэнтры Гродна пачынае працу новы лаўндж-бар — THE ШТАБ Hookah Bar. Установа адкрыецца ў падвале па адрасе 1-Працоўная, 10. У гэтым доме на першым паверсе ўжо год працуе піцэрыя «Форна».
[irp posts="46 229″ name="Справа «з агеньчыкам». Сіцыліец прыехаў у Гродна гатаваць італьянскую піцу на жывым агні"]
Акцэнт новай установы ў першую чаргу зроблены на вялікі выбар кальянаў і добрую кактэйльную карту. Інтэр'ер бара вытрыманы ў стылі лофт, у памяшканні зможа адначасова адпачыць каля 30 чалавек.
«Мы імкнуліся ажывіць гэты стары склеп, — распавядае кіраўнік Сяргей. — Хочам прапанаваць гораду новае месца для спакойнага баўлення часу ў коле сяброў. Месца, у якім можна будзе ў нязмушанай атмасферы пагутарыць і атрымаць асалоду ад вечара».
Акрамя кальянаў і напояў наведвальнікам прапануюць некалькі гульняў, лёгкія закускі. Магчыма, у будучыні з’явіцца піца з піцэрыі «Форна».
«Адкрыць бар у падвальным памяшканні было няпроста. Некалькі месяцаў мы шукалі адпаведнае месца, пасля распрацоўвалі дызайн і падбіралі персанал. Сёння ў нас сабралася моцная каманда з дасведчаных прафесіяналаў і амбіцыйнай моладзі», — дадаў Сяргей.
З 29 снежня бар THE ШТАБ адкрываецца ў тэставым рэжыме.
Адрас: 1-я Працоўная, 10
Час працы:
НД- ЧЦ — 17:00 — 01:00
ПТ, СБ — 17:00 — 04:00
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…